Аза́ранкаўскае, Азаранскае — возера на мяжы Лепельскага і Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці у басейне ракі Зеха, за 15 км у напрамку на поўнач ад горада Лепель, каля вёскі Азаранкі Ушацкага раёна.
Плошча паверхні возера 0,35 (0,38[1]) км². Даўжыня 0,9 км, найбольшая шырыня 0,59 (0,75[1]) км. Даўжыня берагавой лініі 2,35 км. Найбольшая глыбіня 1,9 м. Плошча вадазбору 5,6 (8,4[1]) км². Аб′ём вады 0,4 млн м³.
Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 3—5 м, пад хмызняком. Берагі забалочаныя, тарфяністыя. Дно возера выслана сапрапелем. Выцякае ручай у раку Вароніца.