wd wp Пошук:

Адыча

Адыча́ (руск.: Адыча́[2], якуцк.: Адыаччы) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток ракі Яна (басейн мора Лапцевых). У верхнім цячэнні мае назву Баронг (руск.: Боронг)[1].

Даўжыня ракі 715 км. Плошча вадазбору 89 800 км². Сярэдні расход вады каля 500[2] м³/с. Выток ракі знаходзіцца на вышыні 1815[1] м на паўднёвых схілах хрыбта Баронг[1] (сістэма хрыбта Чэрскага). У верхнім цячэнні рака мае горны характар. Прыкладна за 270 км ад вусця выходзіць на Талабахскую ўпадзіну і набывае раўнінны характар, у ніжнім цячэнні прарываецца праз горны масіў Кісілях. Упадае ў Яну двума рукавамі. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі. У басейне Адычы больш за 4600 азёр і 19 000 вадатокаў, у т. л. 78 прытокаў даўжынёй больш за 10 км[1]. Рака суднаходная на адлегласці 223 км ад вусця[3].

Басейн Яны

Сярод прытокаў: Ненкат, Тангахчан, Сулакаг, Бургалі, Быінджа, Дарпір, Найгу, Эленджа, Ардылкан, Бурхат, Белка, Сентачан, Мэгэн-Ага, Нэлгэсэ (Нельгехе), Чырокы, Ёркёлю, Юёсээ-Бэлэхчээн, Буурдаах, Нэмніэ, Кэрбэнг, Ытаргалаах, Арыктаах, Бугутах, Туастаах, Кыра і іншыя рэкі і ручаі[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Коротаев В. Н., Повалишникова Е. С. Адыча // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
  2. 1 2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 14. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  3. 1 2 Река Адыча // Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рэкі Якуціі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Басейн мора Лапцевых
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта