Адысеяс Элітыс[3] (грэч.: Οδυσσέας Ελύτης, 2 лістапада 1911, Іракліян, Грэцыя — 18 сакавіка 1996, Афіны, Грэцыя) — грэчаскі паэт. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1979), «які з бясстрашнай празарлівасцю паказаў неабароненасць чалавека ў свеце, які раздзіраюць канфлікты».
Нарадзіўся 2 лістапада 1911 года ў горадзе Іракліян (Грэцыя). Са старадаўняй сям’і камерсантаў.
Вучыўся ў Афінах. Першая публікацыя — у часопісе «Новыя навукі» (Νέα Γράμματα, 1935), пры падтрымцы Сеферыса.
Працаваў на радыё (1945—1946, 1953—1954). У 1948—1952 і 1969—1972 гадах жыў у Парыжы, быў блізкі з Брэтонам. Рэвердзі, Пікаса, Унгарэці, Джакамеці, Шагал, і Маціс ілюстравалі кнігі Элітыса.
Памёр 18 сакавіка 1996 года ў Афінах (Грэцыя).