wd wp Пошук:

Адукацыя ў Верхнядзвінскім раёне

На 2020 год у Верхнядзвінскім раёне функцыянавала 34 установы адукацыі.

Гісторыя

Да 60-х гадоў XIX стагоддзя школ для сельскага насельніцтва як у Віцебскай губерні, так і ў Дрысенскім павеце не існавала. У 1868 годзе штатных вучылішчаў, якія былі больш ці менш забяспечаны матэрыяльна і мелі пэўны штат служачых, у Дрысенскай воласці было шэсць.

У 1889 годзе ў павеце мелася 17 вучылішчаў Міністэрства народнай адукацыі, у якіх вучыўся 641 вучань, і 10 царкоўна-прыходскіх вучылішчаў, дзе займалася звыш 200 дзяцей.

Настаўнікам прыходзілася працаваць у даволі цяжкіх умовах, якія ўскладняліся тым, што на кожнага з іх прыпадала вялікая колькасць навучэнцаў. На 1 снежня 1924 года мелася 11 настаўнікаў у Дрысе, 27 на сяле, пры гэтым, калі ў школе Дрысы на 1 настаўніка прыходзілася 40 вучняў, то на сяле — 49.

У 1924—1925 навучальным годзе школы раёна былі забяспечаны падручнікамі, сшыткамі, паперай для малюнкаў. Вучні атрымалі 900 буквароў на беларукай мове, 450 іншых падручнікаў, 4 тыс. сшыткаў, 6 пудоў паперы.

Навучаннем было ахоплена ўсяго каля 50 % дзяцей раёна, і ў аддзел народнай адукацыі ад сялян паступалі заявы з просьбамі адчыніць школы ў той ці іншай вёсцы.

У 1925—1926 навучальным годзе на тэрыторыі раёна акрамя 20 беларускіх мелася 2 польскія і 1 яўрэйская школы.

У 30-я гады паступова павялічвалася колькасць вучняў. У 80 школах райна вучылася 7144 чалавекі і працавала 168 настаўнікаў, у тым ліку 75 беларускіх, 4 яўрэйскія і 1 польскі.

Увядзенне ў 1934 годзе абавязковага сямігадовага навучання дазволіла пашырыць сетку сямігадовых школ. Ужо на 31 студзеня 1934 года мелася адна дзевяцігадовая школа, 15 сямігадовых беларускіх школ, 1 сямігадовая і 3 пачатковыя яўрэйскія школы, 3 беларуска-польскія і 58 беларускіх пачатковых школ. Большая частка школ мела свае бібліятэкі.

Паступова ў раёне пашыралася сетка сярэдніх агульнаадукацыйных школ, будаваліся новыя школьныя памяшканні. Значная частка школ была падрыхтавана да калгасаў, якія аказвалі дапамогу ва ўтрыманні школ, забеспячэнні іх палівам.

Па раёне ў 1940 годзе мелася 118 школ з 12,3 тыс. навучэнцамі, працавала 517 настаўнікаў, 8 дашкольных устаноў наведвала 280 дзяцей.

Установы дашкольнай адукацыі

Установы агульнай сярэдняй адукацыі

Акрамя сярэдніх, базавых і пачатковых школ у раёне функцыянуюць

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Адукацыя ў Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Верхнядзвінскі раён