wd wp Пошук:

Адрыян Лопес Альварэс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Альварэс. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Адрыян Лопес Альварэс (ісп.: Adrián López Álvarez; нар. 8 студзеня 1988, Тэверга, Іспанія) — іспанскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

У юнацтве гуляў за клуб «Рэал Аўеда» ў трэцяй лізе іспанскага футбола, не маючы аднак з клубам дзейны кантракт. У кастрычніку 2006 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у склад «Дэпартыва», які, аднак, выплаціў за іграка кампенсацыю ў памеры 330 тысяч еўра.

У сезоне 2007/08 Адрыян быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Алавес», які гуляў у Сегундзе. Пасля таго як ён дапамог басконскаму клубу пазбегнуць вылету з лігі, Лопес вярнуўся ў Ла-Карунью, каб зноў быць аддадзеным у арэнду, 14 жніўня ігрок далучыўся да «Малагі». Сезон 2009/10 Адрыян пачаў у «Дэпартыва», рэгулярна выходзячы ў стартавым складзе.

У 2011 годзе Адрыян на правах свабоднага агента прымкнуў да «Атлетыка», падпісаўшы кантракт з клубам 19 ліпеня і пагадзіўшыся на чатырохгадовы кантракт. Праз дзевяць дзён, у свой афіцыйны дэбют, ён стаў асістэнтам у абодвух галах Хасэ Антоніа Рэеса, калі мадрыдскі клуб атрымаў хатнюю перамогу ў гульні Лігі Еўропы супраць нарвежскага «Стромсгадсэта» з лікам 2:1[3].

У ліпені 2014 года перайшоў у «Порту» за 11 млн еўра і падпісаў кантракт на пяць гадоў. 31 жніўня 2015 года вярнуўся ў Іспанію, на правах гадавой арэнды стаўшы іграком «Вільярэала»[4]. У першай палове сезона 2016/17 гуляў за «Порту», а ў студзені 2017 года зноў быў арандаваны «Вільярэалам»[5].

У жніўні 2017 года вярнуўся ў «Дэпартыва» на правах арэнды[6]. Па выніках сезона 2017/18 «Дэпартыва» страціла месца ў Ла Лізе, пасля чаго Адрыян Лопес вярнуўся ў «Порту».

У ліпені 2019 года перайшоў у «Асасуну», падпісаўшы аднагадовы кантракт. Пакінуў клуб у якасці свабоднага агента па заканчэнні сезона 2020/21. У сакавіку 2022 года далучыўся да «Малагі», дзе гуляў да канца сезона 2021/22.

Міжнародная кар’ера

25 мая 2012 года Адрыян быў уключаны трэнерам зборнай Іспаніі Вісентэ дэль Боске ў пашыраны спіс зборнай на Еўра-2012, аднак у выніковы спіс не патрапіў. 26 мая адгуляў у таварыскай гульні супраць зборнай Сербіі і вызначыўся голам на 64 хвіліне.

Дасягненні

Клубныя

«Атлетыка»

«Порту»

Зноскі

  1. Adrián López // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Adrián López Álvarez // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. El Atlético se inventa otro lío. Diario AS
  4. “Вильярреал” взял в аренду у “Порту” Адриана Лопеса. football.by
  5. «Вильярреал» снова арендовал у «Порту» форварда Адриана. by.tribuna.com
  6. «Депортиво» арендовал форварда «Порту» Адриана. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Алавес
Катэгорыя·Ігракі ФК Малага
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астурыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Вільярэал
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Порту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Аўеда
Катэгорыя·Ігракі ФК Дэпартыва Ла-Карунья
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Асасуна