Адры́нішчы[1] (трансліт.: Adryniščy, руск.: Одринищи) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Камянкоўскага сельсавета[2].
Паводле перапісу 1897, вёска ў Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 4 двары, 31 жыхар. На месцы сучаснага паселішча ў пачатку XX ст. знаходзіліся сумежна тры вёскі з назвай Адрынішчы, у іх разам было 16 двароў, 102 жыхары. У савецкі час яны аб’яднаны ў адну вёску.