wd wp Пошук:

Адольф Буш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буш.

Адольф Георг Вільгельм Буш (ням.: Adolf Georg Wilhelm Busch; 8 жніўня 1891, Зіген — 9 чэрвеня 1952, Гілфард, штат Вермонт) — нямецкі скрыпач, канцэртмайстар і музычны педагог. Сын музычнага майстра Вільгельма Буша, брат дырыжора Фрыца Буша і віяланчэліста Германа Буша.

Біяграфія

Вучыўся ў Боне ў Хуга Грутэрса (з дачкой якога Элізай у 1913 годзе ажаніўся), затым у Кёльнскай кансерваторыі ў Фрыца Штайнбаха і Брама Элдэрынга і ў Берлінскай музычнай акадэміі. З 1912 годзе граў у аркестры Венскага канцэртнага таварыства, з 1919 года выкладаў у Берлінскай музычнай акадэміі. У 1919 годзе заснаваў струнны квартэт Буша, вядомы сваімі запісамі ўсіх квартэтаў Бетховена; пры выкананні фартэпіянных квінтэтаў і ў дуэтах і трыа сталым партнёрам Буша выступаў Рудольф Сёркін, які ажаніўся пасля з дачкой Буша Ірэнай.

У 1927 годзе Буш з’ехаў з Германіі ў Швейцарыю, жыў і працаваў у Базелі, быў адным з заснавальнікаў Базельскага камернага аркестра. У 1939 г. эміграваў у ЗША. У 1951 годзе разам з Сёркіным заснаваў летнюю музычную школу Марлбара.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Adolf Busch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118876759 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскай вышэйшай школы музыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скрыпачы Германіі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Музычныя педагогі ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Вермонце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зігене
Катэгорыя·Памерлі 9 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Кёльнскай вышэйшай школы музыкі
Катэгорыя·Музычныя педагогі Германіі
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Германіі