wd wp Пошук:

Адольф-Вільям Бугеро

Адо́льф-Вілья́м Бугеро́ (фр.: Adolphe-William Bouguereau; 30 лістапада 1825, Ла-Рашэль, Францыя — 19 жніўня 1905, Ла-Рашэль, Францыя) — французскі жывапісец майстар акадэмічнага жывапісу[10], найбуйнейшы прадстаўнік салоннага акадэмізму, аўтар карцін на гістарычныя, міфалагічныя, біблейскія і алегарычныя сюжэты, выконваў насценныя роспісы і партрэты[11].

За сваё жыццё Бугеро напісаў 826 карцін. Самыя вядомыя з іх — «Нараджэнне Венеры», «Дантэ і Вергілій у пекле», «Дзяўчына за вязаннем», «Пастушка», «Танец», «Купідон» і інш.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1825 годзе ў Ла-Рашэлі ў сям’і гандляроў віном і алівамі. Яму, здавалася, наканавана было працягнуць сямейную справу, але дзякуючы свайму дзядзьку Эжэну, святару, які навучаў яго класічным біблейскім сюжэтам, Бугеро пайшоў у сярэднюю школу. Там адразу выявілі яго мастацкі талент. Яго бацьку пераканалі паслаць сына ў школу вытанчаных мастацтваў у Бардо. Там Бугеро ганараваўся першай прэміі за выяву святога Роха. Каб зарабіць грошай, ён ствараў этыкеткі для джэмаў і варэнняў[12].

Вучыўся ў парыжскай Школе вытанчаных мастацтваў, у 1850 годзе ганараваны Рымскай прэміі за карціну «Зенобія, знойдзеная на беразе Аракса». Яго карціны на міфалагічныя сюжэты і рэалістычныя жанравыя працы былі вельмі папулярныя ў Францыі XIX стагоддзя. У той час ён нават лічыўся адным з найвялікшых майстроў жывапісу ў свеце. У 1900 годзе Эдгар Дэга і Клод Манэ нібы гаварылі, што ў 2000 годзе Бугеро назавуць найвялікшым французскім мастаком XIX стагоддзя. Яго карціны, нягледзячы на высокія кошты, бойка раскупляліся, асабліва багатымі амерыканцамі.

Напачатку XX стагоддзя папулярнасць Вільяма Бугро хутка пайшла на змяншэнне — збольшага з-за яго рэзкага непрымання імпрэсіянізму, збольшага з-за ўзрослай цікавасці да мадэрнізму. Цяпер цікавасць да прац мастака зноў расце. Сярод выхаванцаў студыі Бугеро, у прыватнасці, Анры Маціс, Атон Фрыз, Эдмунд Туль, Гюстаў Жаке, Поль Шабас, Эмілі Дэжо, П’ер Агюст Кот.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. William Adolphe Bouguereauministère de la Culture.
  3. 1 2 https://en.isabart.org/person/58681
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. William Adolphe Bouguereau
  6. https://www.britannica.com/biography/William-Adolphe-Bouguereau
  7. 1 2 3 http://www.artnet.com/artists/william-adolphe-bouguereau/
  8. AGORHA — 2009. Праверана 1 красавіка 2019.
  9. American Biographical Archive
  10. Бугеро
  11. Адольф Вильям Бугеро. АВТОПОРТРЕТ 1879 г. Музей современного искусства, Монреаль, Канада(недаступная спасылка)
  12. Fronia E. Wissman, Bouguereau, Pomegranate Artbooks, Rohnert Park, CA, 1996, ISBN 0-87654-582-7, p. 11

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манпарнас
Катэгорыя·Памерлі ў Ла-Рашэлі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ла-Рашэлі
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі ў 1905 годзе
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выкладчыкі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 19 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1825 годзе
Катэгорыя·Асобы