wd wp Пошук:

Аднойчы ў лістападзе

«Аднойчы ў лістападзе» (польск.: Pewnego razu w listopadzie) — мастацкі фільм 2017 года рэжысёра Анджэя Якімоўскага[en][1].

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[2].

Сюжэт

Марэк і яго мама выстаўлены з кватэры судовым прыставам. Хлопец вучыцца на юрыста і спадзяецца атрымаць у хуткім часе пакой у інтэрнаце. А пакуль маці і сын бадзяюцца па начлежках, прытулках, чужых дачах і варшаўскіх сквотах. З часам да іх далучаецца яшчэ адзін небарака — бяздомны сабака Кент, і знайсці начлег становіцца ўсё цяжэй[2].

Акцёрскі склад

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 кінаўзнагародамі і яшчэ 5 намінацыямі[3].

Зноскі

  1. Pewnego razu w listopadzie (2017) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 кастрычніка 2021.
  2. 1 2 Аднойчы ў лістападзе (бел.) . Сайт кінафестывалю «Лістапад». Праверана 22 кастрычніка 2021.
  3. Pewnego razu w listopadzie — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Фільмы 2017 года
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Фільмы-драмы 2017 года
Катэгорыя·Фільмы на польскай мове
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы-драмы Польшчы
Катэгорыя·Фільмы Польшчы 2017 года
Катэгорыя·Фільмы Анджэя Якімоўскага