«Аднойчы ў лістападзе» (польск.: Pewnego razu w listopadzie) — мастацкі фільм 2017 года рэжысёра Анджэя Якімоўскага[en][1].
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[2].
Марэк і яго мама выстаўлены з кватэры судовым прыставам. Хлопец вучыцца на юрыста і спадзяецца атрымаць у хуткім часе пакой у інтэрнаце. А пакуль маці і сын бадзяюцца па начлежках, прытулках, чужых дачах і варшаўскіх сквотах. З часам да іх далучаецца яшчэ адзін небарака — бяздомны сабака Кент, і знайсці начлег становіцца ўсё цяжэй[2].
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 кінаўзнагародамі і яшчэ 5 намінацыямі[3].