wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2016

Адкрыты чэмпіянат ЗША 2016 (англ.: US Open 2016) — прафесійны тэнісны турнір, які праходзіў з 29 жніўня да 11 верасня 2016 года ў Нацыянальным тэнісным цэнтры Білі Джын Кінг у Нью-Ёрку, ЗША на хардавым пакрыцці. Чацвёртае і заключнае спаборніцтва з серыі Вялікага шлема ў 2016 годзе. Турнір стаў 136-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату ЗША, які быў заснаваны ў 1881 годзе як Нацыянальны чэмпіянат ЗША і з таго часу праходзіць штогадова, з’яўляючыся адным з найстарэйшых тэнісных турніраў. Прызавы фонд турніру склаў $46,300,000, больш чым на 4 мільёны перавысіўшы прызавы фонд 2015 года.

Турнір стаў апошнім у кар’еры Аны Іванавіч, якая раней была лідарам рэйтынгу WTA і чэмпіёнкай адкрытага чэмпіянату Францыі 2008 года.

Дзеючымі чэмпіёнамі ў адзіночных разрадах былі серб Новак Джокавіч і італьянка Флавія Пенета. Пенета скончыла прафесійную кар’еру ў канцы 2015 года і не абараняла тытул, а Джокавіч дайшоў да фіналу чэмпіянату, але прайграў швейцарцу Станісласу Ваўрынку, які выйграў свой трэці турнір Вялікага шлема. Чэмпіёнкай у жаночым адзіночным разрадзе стала немка Анжэлік Кербер, якая перамагла Караліну Плішкаву з Чэхіі ў фінале і выйграла другі турнір Вялікага шлема ў 2016 годзе і ў сваёй кар’еры.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сусветны тур ATP 2016
Катэгорыя·Спорт у ЗША ў 2016 годзе
Катэгорыя·Тэнісныя турніры ў ЗША
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе
Катэгорыя·Тур WTA 2016
Катэгорыя·2016 год у тэнісе
Катэгорыя·2016 год у Нью-Ёрку