wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2014

Адкрыты чэмпіянат ЗША 2014 (англ.: US Open 2014) — прафесійны тэнісны турнір, які праходзіў з 25 жніўня да 8 верасня 2014 года ў Нацыянальным тэнісным цэнтры Білі Джын Кінг у Нью-Ёрку, ЗША на хардавым пакрыцці. Чацвёртае і заключнае спаборніцтва з серыі Вялікага шлема ў 2014 годзе. Турнір стаў 134-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату ЗША, які быў заснаваны ў 1881 годзе як Нацыянальны чэмпіянат ЗША і з таго часу праходзіць штогадова, з’яўляючыся адным з найстарэйшых тэнісных турніраў. Прызавы фонд турніру склаў $38,251,760, амаль на 4 мільёны перавысіўшы прызавы фонд 2013 года.

Дзеючымі чэмпіянамі ў адзіночных разрадах былі іспанец Рафаэль Надаль і амерыканка Серэна Уільямс. Надаль адмовіўся ад удзелу ў спаборніцтве ў сувязі з траўмай запясця, а Уільямс у другі раз паспяхова абараніла тытул, перамогшы Каралін Вазняцкі з Даніі ў фінале і стаўшы шасціразовай чэмпіёнкай ЗША. Такім чынам, яна зраўнялася з рэкордным паказчыкам Крыс Эверт па колькасці тытулаў турніру і выйграла свой 18-ы турнір серыі Вялікага шлема, зраўняўшыся з Эверт і Марцінай Наўрацілавай. Пераможцам мужчынскага турніру стаў харват Марын Чыліч, які перамог у фінальным матчы японца Кеі Нісікоры і выйграў першы тытул Вялікага шлема ў кар’еры.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Тэнісныя турніры ў ЗША
Катэгорыя·Спорт у ЗША ў 2014 годзе
Катэгорыя·2014 год у Нью-Ёрку
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе
Катэгорыя·2014 год у тэнісе
Катэгорыя·Тур WTA 2014
Катэгорыя·Сусветны тур ATP 2014