wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2013

Адкрыты чэмпіянат ЗША 2013 (англ.: US Open 2013) — прафесійны тэнісны турнір, які праходзіў з 26 жніўня да 9 верасня 2013 года ў Нацыянальным тэнісным цэнтры Білі Джын Кінг у Нью-Ёрку, ЗША на хардавым пакрыцці. Чацвёртае і заключнае спаборніцтва з серыі Вялікага шлема ў 2013 годзе. Турнір стаў 133-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату ЗША, які быў заснаваны ў 1881 годзе як Нацыянальны чэмпіянат ЗША і з таго часу праходзіць штогадова, з’яўляючыся адным з найстарэйшых тэнісных турніраў. Прызавы фонд турніру склаў $34,300,000, амаль на 9 мільёнаў перавысіўшы прызавы фонд 2012 года і стаўшы найбуйнейшым прызавым фондам тэніснага спаборніцтва ў 2013 годзе.

Дзеючымі чэмпіянамі ў адзіночных разрадах былі брытанец Эндзі Марэй і амерыканка Серэна Уільямс. Уільямс паспяхова абараніла тытул, перамогшы ў фінале беларуску Вікторыю Азаранка і стаўшы пяціразовай чэмпіёнкай адкрытага чэмпіянату ЗША, а Марэй саступіў у чвэрцьфінальным матчы Станісласу Ваўрынку. Пераможцам мужчынскага турніру ў другі раз стаў іспанец Рафаэль Надаль, які перайграў у фінале Новака Джокавіча з Сербіі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Тур WTA 2013
Катэгорыя·Тэнісныя турніры ў ЗША
Катэгорыя·Сусветны тур ATP 2013
Катэгорыя·2013 год у Нью-Ёрку
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе
Катэгорыя·2013 год у тэнісе
Катэгорыя·Спорт у ЗША ў 2013 годзе