wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2012

Адкрыты чэмпіянат ЗША 2012 (англ.: US Open 2012) — прафесійны тэнісны турнір, які праходзіў з 27 жніўня да 9 верасня 2012 года ў Нацыянальным тэнісным цэнтры Білі Джын Кінг у Нью-Ёрку, ЗША на хардавым пакрыцці. Чацвёртае і заключнае спаборніцтва з серыі Вялікага шлема ў 2012 годзе. Турнір стаў 132-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату ЗША, які быў заснаваны ў 1881 годзе як Нацыянальны чэмпіянат ЗША і з таго часу праходзіць штогадова, з’яўляючыся адным з найстарэйшых тэнісных турніраў.

Дзеючымі чэмпіянамі ў адзіночных разрадах былі серб Новак Джокавіч і аўстралійка Саманта Стосур. Стосур саступіла ў чвэрцьфінале беларусцы Вікторыі Азаранка, а Джокавіч дайшоў да фіналу, дзе быў пераможаны Эндзі Марэем з Вялікабрытаніі, які выйграў свой першы турнір Вялікага шлема і стаў першым брытанцам, які дасягнуў гэтага з 1936 года, а таксама першым тэнісістам, які выйграў залаты медаль Алімпійскіх гульняў і адкрыты чэмпіянат ЗША у адным годзе. Чэмпіёнкай у жаночым адзіночным разрадзе ў чацвёрты раз у кар’еры стала амерыканка Серэна Уільямс, якая перамагла Азаранка ў фінальным паядынку і здабыла свой 15-ы тытул Вялікага шлема.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе
Катэгорыя·Сусветны тур ATP 2012
Катэгорыя·Тур WTA 2012
Катэгорыя·2012 год у Нью-Ёрку
Катэгорыя·2012 год у тэнісе
Катэгорыя·Тэнісныя турніры ў ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Спорт у ЗША ў 2012 годзе