wd wp Пошук:

Адкладзеныя вылічэнні

Адкладзеныя вылічэнні, гультаяватыя вылічэнні або нястрогія вылічэнні (англ.: lazy evaluation) — канцэпцыя ў некаторых мовах праграмавання, паводле якой вылічэнні варта адкладаць датуль, пакуль не спатрэбіцца іх вынік.

Адкладзеныя вылічэнні дазваляюць скараціць агульны аб’ём вылічэнняў за кошт тых, вынікі якіх не будуць выкарыстаныя. Праграміст можа проста апісваць залежнасці функцый адна ад адной і не сачыць за тым, каб не ажыццяўлялася «лішніх вылічэнняў».

Адкладзеныя вылічэнні натуральным чынам ляглі на функцыянальную парадыгму праграмавання, паколькі функцыянальныя мовы праграмавання, якія рэалізуюць адкладзеныя вылічэнні, зарэкамендавалі сябе як прылады, зручныя для прататыпіравання і хуткай распрацоўкі праграмнага забеспячэння, а таксама для праектавання электронна-вылічальных прылад.

Мовы праграмавання, якія рэалізуюць адкладзеныя вылічэнні

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Алгарытмы
Катэгорыя·Аптымізацыі
Катэгорыя·Канцэпцыі моў праграмавання