wd wp Пошук:

Адзіль Абдул-Махдзі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Адзiл Абдул-Махдзі аль-Мунтафікі (араб. عادل عبد المهدي المنتفكي‎‎; нар. 1 студзеня 1942 г., Багдад, Каралеўства Ірак) — іракскі шыіцкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст. Да нядаўняга часу з’яўляўся адным з найстарэйшых членаў Вярхоўнага ісламскага савета Ірака[1]. У розныя гады займаў пасады міністра нафтавай прамысловасці (2014—2016), фінансаў (2004—2006) і віцэ-прэзідэнта Ірака (2005—2011). З 25 кастрычніка 2018 года з’яўляецца прэм’ер-міністрам Ірака[2].

Бiяграфiя

Будучы сынам паважанага шыіцкага святара, які займаўся пасаду міністра ў часы манархічнага Ірака, Адзiл Абдул-Махдзі атрымаў сярэднюю адукацыю ў заснаваным амерыканскімі езуітамі элітным Багдадскі каледжы. У 1963 г. атрымаў ступень бакалаўра эканомікі ў Багдадскі універсітэце[3]. Два гады праз пачаў працаваць у якасці трэцяга сакратара міністра замежных спраў Ірака[3]. Працягнуў вывучэнне эканомікі ў Францыі, дзе знаходзіўся ў выгнанні з 1969 года. Працаваў у розных аналітычных цэнтрах, рэдагаваў часопісы на французскай і арабскай мовах.

Палiтычная кар’ера

У 1970-х Адзiл Абдул-Махдзі быў вядучым членам іракскай камуністычнай партыі (ІКП)[3]. Пасля расколу ІКП на дзве фракцыі — адна з якіх сімпатызавала ваенным урадам, якая кіравала Іракам з 1958 года, а другая адпрэчвала любыя формы супрацоўніцтва з анты-прагрэсіўнымі рэжымамі, быў актыўным паслядоўнікам другой фракцыі аж да 1980 года. Да таго часу Абдул-Махдзі прасякнуўся ідэямі ісламскага Ірана і далучыўся да icламiстаў, калі аятала Хамейні фактычна ліквідаваў камунiстаў і іншыя апазіцыйныя лiберальныя групы ў Іране. Пасля, адмовіўшыся ад свайго марскiсцкага мінулага, распачаў прапаганду ідэй Хамейні ў Францыі, дзе ён жыў у той час. У канчатковым выніку Абдул-Махдзі стаў членам Вышэйшага савета ісламскай рэвалюцыі ў Іраку, апазіцыйнай партыяй у выгнанні, створанай Іранам у Тэгеране ў 1982 годзе, у якую ўваходзілі пераважна іракскія эмігранты[4].

У 2006 годзе сыходзячы з пасады віцэ-прэзідэнта Ірака, Абдул-Махдзі беспаспяхова балатаваўся на пасаду прэм’ер-міністра Ірака ад Нацыянальнай іракскай кааліцыі (НВК) супраць дзеючага Ібрахіма аль-Джафара, прайграўшы з розніцай у адзін голас. Ён лічыўся прэтэндэнтам на пасаду старшыні ўрада і пазней, аж да таго часу, пакуль кандыдатам ад НВК не стаў Нуры аль-Малікі. Пасля ён зноў быў пераабраны на пасаду аднаго з віцэ-прэзідэнтаў Ірака і пайшоў у адстаўку толькі ў 2011 годзе[5].

У 2009 годзе яго целаахоўнікі сталі вінаватымі крывавага рабавання банка ў Багдадзе[6].

У ліпені 2013 года абвясціў аб сваім рашэнні адмовіцца ад пенсійных выплат пасля працы ў якасці віцэ-прэзідэнта[7].

Прэм’ер-міністр Ірака

2 кастрычніка 2018 года прэзідэнт Ірака Бархам Салех назначыў Абдула-Махдзі ў якасці новага прэм’ер-міністра Ірака[1].

25 кастрычніка 2018 года, уступаючы на ​​пасаду кіраўніка ўраду Іраку, Абдул-Махдзі заявіў, што прыярытэтам для краіны ў выбудоўванні адносін са Злучанымі Штатамі і Іранам будзе забеспячэнне ўласных нацыянальных інтарэсаў. Па словах новага прэм’ер-міністра, ён зацікаўлены ў тым, каб «засцерагчы Ірак ад любога (вонкавага) ўмяшання ў яго ўнутраныя справы, няхай гэта будзе суседнія краіны ці якія-небудзь іншыя дзяржавы ў свеце»[2].

Пецярых з 14 членаў будучага кабінета міністраў Абдул-Махдзі выбраў з 15 тысяч паступілых анлайн-заявак на спецыяльны інтэрнэт-сэрвіс, з дапамогай якога ўсе прэтэндэнты на міністэрскія партфелі маглі падаць свае рэзюмэ. Жадаючыя заняць пасаду міністра павінны былі ўказаць, членамі якой палітычнай партыі яны з’яўляюцца і якое міністэрства разлічваюць ўзначаліць[8].

1 снежня 2019 года Адзіль Абдул-Махдзі сышоў з паста прэм’ер-міністра на фоне пратэстаў, у якіх загінулі каля 400 чалавек[9].

Замахi

26 лютага 2007 года Абдул-Махдзі перажыў замах, у выніку якога загінула дзесяць чалавек. Да гэтага ён станавіўся мішэнню як мінімум двойчы[10].

Лiтаратура

Зноскі

  1. 1 2 Гуревич, Артём. Стали известны имена нового президента и премьера Ирака. Golos-Ameriki.Ru. Голос Америки (4 кастрычніка 2018). Праверана 4 кастрычніка 2018.
  2. 1 2 Новый премьер Ирака: Багдад займёт прагматичную позицию между Ираном и США. EADaily.com. EurAsia Daily (26 кастрычніка 2018). Праверана 26 кастрычніка 2018.
  3. 1 2 3 Abdul-Mahdi: The man tasked with forming Iraq’s new government. Rudaw (3 кастрычніка 2018). Праверана 4 кастрычніка 2018.
  4. Ismail, 2008, p. 239
  5. Hamza Hendawi. Talks Under Way to Replace Iraq PM (10 снежня 2006). Праверана 27 снежня 2012.
  6. In Bank Killings, Highs and Lows of Iraq Justice. The New York Times (2 верасня 2009). Праверана 4 кастрычніка 2018.
  7. Hussein, Ahmed. Adil Abdul Mahdi gives up his pensions. Iraqi News (30 ліпеня 2013).
  8. Iraq’s PM picks five ministers from online applications (англ.) . BBC.com. ВВС (8 лістапада 2018). Праверана 8 лістапада 2018.
  9. Протестующие в Ираке добились своего. Премьер ушел в отставку
  10. Sly, Liz. VP survives assassination try in Iraq (27 лютага 2007). Праверана 27 снежня 2012.

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Ірака
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Камуністы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры фінансаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Багдадзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Ірак
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня