wd wp Пошук:

Адворанскае

Адворанскае возера — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, за 200 м ад вёскі Адворня.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча возера Адворанскае складае 0,25 км². Найбольшая глыбіня возера — 7,7 м. Даўжыня возера — 0,88 км, найбольшая шырыня — 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,15 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,96 млн м³, плошча вадазбору возера — 2,3 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3—5 м. На паўднёвым захадзе вышыня схілаў сягае да 8 м. Берагі возера сплавінныя.

Дно вадаёма высланае сапрапелеам.

Возера Адворанскаге зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 1,5—2 м, шырыня паласы зарастання складае да 35 м.

З возера выцякае ручай у возера Янова.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96