wd wp Пошук:

Адам Трыпус

Адам Трыпус (1895(?), Вялікая Бераставіца — 16 верасня 1965, Брэст) — беларускі афіцэр і настаўнік, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі.

Вядомы таксама пад прозвішчамі і псеўданімамі Трыпуза, Трыпус-Траянаў, Каласкоў.

Біяграфія

Паходзіць з Вялікай Бераставіцы на Гродзеншчыне. У часы змагання за незалежнасць у 1920-я гады з’яўляўся павятовым камендантам Гродзенскага павета і сябрам Гродзенскага акруговага штаба антыпольскага партызанскага руху, арганізаванага ўрадам БНР Вацлава Ластоўскага.

У 192021 гг. — настаўнік Віленскага беларускага прытулку. На пачатку 1921 г. арыштоўваўся польскімі ўладамі.

Быў сярод заснавальнікаў Гродзенскага аддзялення Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны. З 1921 г. працаваў настаўнікам Гродзенскай беларускай гімназіі, а таксама быў адным з кіраўнікоў беларускага прытулку для дзяцей у Гродна.

Вылучаўся ад Блоку нацыянальных меншасцей, у які ўваходзілі беларусы, на выбарах у польскі сойм па акрузе ў Беластоку.

У 1923 годзе абвінавачваўся польскімі ўладамі ў антыдзяржаўнай дзейнасці і праходзіў у судовым працэсе ў Беластоку па «справе 45-ці» (супраць беларускіх актывістаў).

З другой паловы 1920-х гг. жыў у Брэсце, працаваў настаўнікам у в. Ратайчыцы. Пасля вайны працаваў у Брэсцкім раённым аддзеле адукацыі і ў педагагічным інстытуце.

Магіла на Трышынскіх могілках

Трагічна загінуў у Брэсце ў 1965 годзе. Быў знойдзены на вуліцы ў выніку збіцця невядомымі пры нявысветленых абставінах. Памёр ва ўзросце 70 гадоў. У пасведчанні аб смерці прычынай смерці быў пазначаны «гіпертанічны крыз». Пахаваны на Трышынскіх могілках у Брэсце.

Ушанаванне памяці

У 2008 быў урачыста ўсталяваны і асвечаны помнік Адаму Трыпусу на Трышынскіх могілках у Брэсце. Усталяванне помніка было прымеркавана да 90-годдзя БНР. Пры адкрыцці помніка прысутнічалі людзі, якія асабіста ведалі Адама Трыпуса (спадар Георгій Грынкевіч), і людзі, якія ведалі сям’ю Адама Трыпуса, яго дачку Ірыну Трыпус. Яна жыла ў Брэсце і была выкладчыцай польскай, нямецкай і англійскай моў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 16 верасня
Катэгорыя·Пахаваныя на Трышынскіх могілках
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікай Бераставіцы
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
Катэгорыя·Памерлі ў Брэсце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы