wd wp Пошук:

Адам Сміт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сміт.

Адам Сміт[6] (англ.: Adam Smith; 5 чэрвеня (16 чэрвеня) 1723, Керколды — 17 ліпеня 1790, Эдынбург) — шатландскі эканаміст, філосаф-этык; славуты прадстаўнік Шатландскага асветніцтва(руск.) бел.; адзін з заснавальнікаў сучаснай эканамічнай тэорыі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў невялікім шатландскім горадзе Керколды[6] ў сям’і мытніка. Бацька Адама Сміта памёр за 2 месяцы да яго нараджэння. У 4 гады Адама Сміта выкралі цыганы, быў выратаваны дзядзькам і вернуты маці.

З 1737 па 1746 год вучыўся ва ўніверсітэтах Глазга і Оксфарда. З 1748 чытае лекцыі ў Эдзінбургу. Падрыхтоўка лекцый для студэнтаў універсітэта гэтага горада стала штуршком да фармуліравання Адамам Смітам яго ўяўленняў аб праблемах эканомікі.

Каля 1750 года знаёміцца з Дэвідам Юмам, разам з якім яны інтэлектуальна аформяць сацыяльны рух, вядомы як Шатландскае асветніцтва.

У 1776 пераязджае ў Лондан і публікуе сваю самую вядомую працу «Даследаванне аб прыродзе і прычынах багацця народаў». У гэтай працы ён выклаў лагічную сістэму тлумачэння свабоднага рынку на падставе ўнутраных эканамічных механізмаў, а не знешняга (палітычнага, адміністрацыйнага) кіравання. Гэты падыход па сённяшні дзень з’яўляецца асновай эканамічнай адукацыі.

З 1778 года да самай смерці ў 1790 годзе працаваў кіраўніком мытнага ўпраўлення Эдынбурга.

Галоўныя ідэі

Эканамічныя погляды выклаў у сваёй галоўнай працы «Даследаванне аб прыродзе і прычынах багацця народаў» (1776), якая складаецца з 5 кніг. У ёй разгледжаны тэорыя кошту і размеркавання даходаў, капітал і яго накапленне, эканамічная гісторыя Заходняй Еўропы, крытыка меркантылізму і погляды на эканамічную палітыку, фінансы дзяржавы. Пры жыцці аўтара кніга вытрымала 5 англійскіх і некалькі замежных выданняў і перакладаў. Асновай яго эканамічных поглядаў было ўяўленне, што законы эканомікі дзейнічаюць падобна законам прыроды і вызначаюць жыццё грамадства. У гэтым кантэксце ён найбольш усебакова выразіў ідэі эканамічнага лібералізму — прадастаўлення эканоміцы як мага большай свабоды. У сваёй працы А. Сміт выказвае ідэю пра тое, што рынак рэгулюецца самастойна ў працэсе канкурэнцыі прыватных таваравытворцаў, і праз яго ляжыць шлях да эканамічнага росту і дастатку[7].

Адам Сміт усебакова раскрыў унутраную сувязь многіх з’яў эканамічнага жыцця. Ён адхіліў погляд фізіякратаў аб выключным характары земляробчай працы як працы прадукцыйнай і развіў палажэнне, што кошт ствараецца працай незалежна ад галіны вытворчасці. Разам з тым ён лічыў, што змешчаная ў таварах праца з’яўляецца асновай іх менавога кошту толькі «ў раннім і прымітыўным стане грамадства». Але яго тэорыя ў тым выглядзе, як ён яе выкладаў, не магла растлумачыць двух найважнейшых фактаў рэальнасці: захаванне эквівалентнасці абмену пры куплі-продажы працы (рабочай сілы) і тэндэнцыю да ўсярэдненасці прыбытку, гэта значыць да прапарцыянальнасці прыбытку капіталу, які выкарыстоўваецца для вытворчасці дадзенага тавару.

Адаму Сміту належыць канцэпцыя кошту, які вызначаецца пакупной працай, гэта значыць заработнай платай, а таксама ўяўленне, што кошт тавару, які ствараецца, складаецца з сумы атрыманай ад яго рэалізацыі трох асноўных даходаў — заработнай платы, прыбытку і зямельнай рэнты. Гэта канцэпцыя стала зыходнай для тэорыі фактараў вытворчасці. Вучэнне Сміта мела вялікі ўплыў на развіццё эканамічнай думкі. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. яно было вельмі пашырана ў Вялікабрытаніі, Францыі і іншых краінах. Бліжэйшым пераемнікам А. Сміта ў эканамічнай тэорыі быў Давід Рыкарда, які завяршыў стварэнне класічнай палітычнай эканомікі.

Адам Сміт быў першым, хто ў кантэксце сучаснага яму грамадства асэнсаваў маральную дылему стаўлення індывідаў да сацыяльных дабротаў, якую намагаліся вырашыць філосафы і асветнікі. Ён лічыў, што сістэма, якая грунтуецца на натуральнай свабодзе індывіда, свабодзе рынка і канкурэнцыі, вядзе да дабрабыту народа. У свабоднай канкурэнцыі карысталюбных індывідаў ён бачыў крыніцу эканамічнага росту, сацыяльнага парадку і грамадскага шчасця. Індывідуалізм вядзе не да хаосу, але да парадку і росквіту.

Асноўныя творы

Inquiry into the nature and causes of the wealth of nations, 1922

Асноўныя працы ў арыгінале

Зноскі

  1. 1 2 Смит Адам // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Adam Smith // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  5. https://usjapancaucus-castro.house.gov/members
  6. 1 2 БелЭн, 2002
  7. Новейший философский словарь / Сост. А. А. Грицанов. — Мн: Изд. В. М. Скакун, 1998. С.365.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Эканамісты паводле алфавіта
Асобы
Выхаванцы Баліял-каледжа
Нарадзіліся ў Шатландыі
Эканамісты класічнай школы
Дзеячы лібералізму
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Пахаваныя ў Шатландыі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Эканамісты XVIII стагоддзя
Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга
Пасмяротныя дзеці
Нарадзіліся 16 чэрвеня
Вучоныя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Эканамічная тэорыя
Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Нарадзіліся ў 1723 годзе
Памерлі ў 1790 годзе
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Выпускнікі ўніверсітэта Глазга
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі 17 ліпеня
Памерлі ў Эдынбургу
Эканамісты Вялікабрытаніі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак