.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вайніловіч. Адам Вайніловіч (польск.: Adam Woyniłłowicz; каля 1739—1803) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Нарадзіўся ў сям’і Францішка Казіміра Вайніловіча, падчашага мазырскага, і Барбары з Фелькерзамбаў.
Хрышчаны ў 1739 годзе.
Абозны (ужо ў 1765 годзе), канюшы (1776), потым суддзя земскі (прывілей караля Станіслава Аўгуста 1778 г.), нарэшце, падкаморы новагародскі (прывілей 1783 года).
Адам карыстаўся значным ўплывам сярод мясцовай шляхты. У 1776 г. ён быў абраны паслом на надзвычайны сойм, на якім выступіў з прамовай. З яго меркаваннем лічыўся нават князь Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», уладальнік Нясвіжскага княства ў 2-й палове XVIII ст. Праўнук Адама Эдвард Вайніловіч згадвае, што ў родавым архіве былі лісты ад караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, з просьбай ад падтрымцы на сойміку Новагародскага ваяводства Канстытуцыі 3 мая 1791 года.
Адам падзяліў спадчыну паміж сынамі: Ян атрымаў Пузаў, а Антоні — Савічы.
Кавалер ордэна Святога Станіслава (1783).
У шлюбе з Каралінай з Сулістроўскіх, дачкой Караля Сулістроўскага і Разаліі з Пацаў. У 1790 г.
Дзеці: