wd wp Пошук:

Агрыпіна Альгердаўна

Агрыпіна (у хрышчэнні — Марыя) (?—1393[1]) — княжна суздальска-ніжагародская. Дачка вялікага князя літоўскага Альгерда і яго другой жонкі Марыі.

У 1354 годзе, паводле Супрасльскага[2] і Акадэмічнага[3] летапісаў, была выдадзена замуж за суздальска-ніжагародскага князя Барыса Канстанцінавіча.

У 1392 годзе вялікі князь маскоўскі Васіль Дзмітрыевіч, падарункамі і абяцанкамі атрымаў ад хана ярлык на Ніжагародскае княства. Затым ён адправіў у Ніжні Ноўгарад сваіх людзей, якім ніжагародскія баяры, здрадзілі гораду, а Барыса з жонкаю і дзецьмі ў кайданах па загадзе Васіля I развезлі па розных гарадах, дзе яна і памерла ў зняволенні.

Дзеці

Зноскі

  1. Dworzaczek, W. Genealogia / oprac. Włodzimierz Dworzaczek; Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1959. — 181, [2] s., 10 k. tabl. złoż. luzem: err.
  2. Полное собрание русских летописей / АН СССР, Институт истории СССР. Т. 35. Летописи белорусско-литовские / Сост. и авт. предисл. Н. Н. Улащик. — Москва: Наука, 1980. — 306 с. — С. 47. Цытата: «Того жь лЂта оженися князь Борись Ольгирдовною Огрифиною»
  3. Полное собрание русских летописей / АН СССР, Институт истории СССР. Т. 35. Летописи белорусско-литовские / Сост. и авт. предисл. Н. Н. Улащик. — Москва: Наука, 1980. — 306 с. — С. 104. Цытата: «Того же лЂта оженися князь Борис Олгирдовною Фрефиною»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1393 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гедзімінавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XIV стагоддзі
Катэгорыя·Жонкі рускіх князёў