wd wp Пошук:

Агесілай II

Агесілай II (стар.-грэч.: Ἀγησίλαος; каля 442 — каля 358. да н. э.) — цар Спарты з 401 г. да н . э., палкаводзец і дыпламат.

У 396394 гадах да н.э. атрымаў шэраг перамог у вайне з Персіяй у Малой Азіі, але быў адкліканы ў сувязі з небяспечным для Спарты ходам Карынфскай вайны (395387 да н.э.); пасля Анталкідава міру 387 (або 386) год да н. э. падтрымаў на некаторы час гегемонію Спарты ў Грэцыі. З 378 па 362 годы да н.э. ваяваў з Беатыйскім саюзам, узначаленым Эпамінондам. З мэтай атрымання грашовых сродкаў, неабходных Спарце, у 361360 годы да н.э. знаходзіўся ў Егіпце, дапамагаючы егіпцянам у вайне з персамі і прымаючы ўдзел у дынастычнай барацьбе.

Зноскі

  1. Любкер Ф. Agesilaus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 48.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Памерлі ў Лівіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Спарце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 444 годзе да н.э.
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 360 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цары спартанскія