Агесілай II (стар.-грэч.: Ἀγησίλαος; каля 442 — каля 358. да н. э.) — цар Спарты з 401 г. да н . э., палкаводзец і дыпламат.
У 396—394 гадах да н.э. атрымаў шэраг перамог у вайне з Персіяй у Малой Азіі, але быў адкліканы ў сувязі з небяспечным для Спарты ходам Карынфскай вайны (395—387 да н.э.); пасля Анталкідава міру 387 (або 386) год да н. э. падтрымаў на некаторы час гегемонію Спарты ў Грэцыі. З 378 па 362 годы да н.э. ваяваў з Беатыйскім саюзам, узначаленым Эпамінондам. З мэтай атрымання грашовых сродкаў, неабходных Спарце, у 361—360 годы да н.э. знаходзіўся ў Егіпце, дапамагаючы егіпцянам у вайне з персамі і прымаючы ўдзел у дынастычнай барацьбе.