wd wp Пошук:

Аган

Ага́н (руск.: Ага́н[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, левы прыток ракі Трам’ёган, паблізу яго ўпадзення ў раку Об. Часам лічыцца прытокам ракі Об[1].

Даўжыня ракі — 544 км, плошча вадазборнага басейна — 32 200 км². Вытокі Агана размешчаны на Сібірскіх Увалах, на ўзвышаным балоцістым водападзеле басейна ракі Пур і правых прытокаў Абі. Працякае ў цэнтральнай частцы Заходне-Сібірскай раўніны. Пераважна снегавое і дажджавое жыўленне. Сярэднегадавы расход вады 274,65 м³/сек (за 87 км ад вусця, каля пасёлка Аган — 275 м³/с[2]). Аб’ём сцёку складае 8,679[2] км³/год. Замярзае Аган у канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі[2].

Рака суднаходная на адлегласці 360 км ад вусця[3]. На рацэ гарады Радужны, Покачы, пасёлак Аган.

Зноскі

  1. 1 2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 12. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  2. 1 2 3 Сурков В. В. Аган // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  3. Река Аган // Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рэкі Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Прытокі Трам’ёгана
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта