wd wp Пошук:

Пур

Пур (руск.: Пур) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.

Утвараецца зліццём рэк Пякупур і Авайседапур на паўночных схілах Сібірскіх Увалаў. Даўжыня ракі 389 км, разам з ракой Пякупур — 1024 км. Плошча вадазбору 112 000 км². Сярэдні расход вады 1040 м³/с. Працякае Пур у паўночнай частцы Заходне-Сібірскай раўніны і ўпадае ў Тазаўскую губу Карскага мора, утвараючы дэльту. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,054[1] м/км. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае Пур у лістападзе, вызваляецца ад лёду ў маі. Рака суднаходная ад вусця да вытоку (400 км)[2].

Зноскі

  1. Алексеевский Н. И., Коротаев В. Н. Пур // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  2. Река ПУР // Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рэкі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Басейн Карскага мора
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта