wd wp Пошук:

Авіяўдар па Дэдэбіту

Апоўначы 7 студзеня 2022 года беспілотнік ВПС Эфіопіі падчас Тыграйскага канфлікту нанес удар па лагеры бежанцаў у горадзе Дэдэбіт, штат Тыграй. Згодна з заявамі гуманітарных работнікаў і баевікоў НФВТ, у выніку налёту 56 чалавек загінулі, яшчэ 30 атрымалі раненні. Сярод пацярпелых ёсць і непаўналетнія. Параненых змясцілі ў бальніцы агульнага профілю Шыр-Сухул

Палкоўнік Гетнет Адан і прадстаўнік федэральнага ўрада Легес Тулу не адразу адказалі на запыты аб каментарыях. Прэс-сакратар прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі Білен Сеюм наогул не адказала на прашэнне пракаментаваць інцыдэнт. У той жа час прэс-сакратар Гетачэў Рэда ў сваім Твітэры назваў здарэнне «яшчэ адной бессардэчнай атакай».

24 сакавіка Human Rights Watch звярнулася да ўрада Эфіопіі з просьбай правесці расследаванне авіяўдару, які арганізацыя назвала ваенным злачынствам[1].

Зноскі

  1. AfricaNews Human Rights Watch calls on Ethiopia to probe possible “war crime”(англ.) . Africanews (24 сакавіка 2022).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·2022 год у Эфіопіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Студзень 2022 года
Катэгорыя·Падзеі 7 студзеня
Катэгорыя·Паветраныя бамбардзіроўкі Тыграйскага канфлікту