wd wp Пошук:

Абстрэл Мідры Хамшо

Абстрэл Мідры Хамшо — інцыдэнт 31 снежня 2020 года, звязаны з артылерыйскім абстрэлам вёскі Мідры Хамшо (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту. Адказнасць за ўдар па населенаму пункту была ўскладзена на эфіопскую ўрадавую армію. Сама вёска знаходзіцца ў варэдзе Дыма, зона Паўночна-заходні Тыграй, блізу гор Сымен і рэчкі Тэкезэ. Адно з нешматлікіх згадак пра Мідры Хамшо да вайны ставіцца да 2019 года, калі Таварыства міласэрнасці Тыграя ўсталявала для абшчыны ручную помпу[1].

У ходзе падзей 31 снежня загінула па меншай меры шэсць чалавек. Усе яны адносіцца да адной сям’і, з якой у жывых пасля абстрэлу застаўся толькі адзін. Згодна з «Тыгран: Атлас гуманітарнай сітуацыі», ахвярамі інцыдэнту сталі Зевдэй Гебрэгзіабхер Такэле, Ешу Гуш Амарэ, Тэкаелеш Гууш Амарэ, Шэвіт Гуш Амарэ,Бірхан Хайлу Мамой, Цедал Хайлу Мамой[2][3]. Пасля некалькіх месяцаў адмаўлення эфіопскі ўладамі факту гібелі жыхароў вёскі, у сакавіку 2021 года было абвешчана аб сумесным расследаванні УВКПЧ і ўрадавай камісіі па правах чалавека[4].

Зноскі

  1. Charity Water Midri Hamsho
  2. Annys, S., Vanden Bempt, T., Negash, E., De Sloover, L., Nyssen, J., 2021. Tigray: Atlas of the humanitarian situation
  3. TGHAT, A compilation of the verified list of civilian victims from different sources
  4. France24, 18 March 2021: UN rights chief agrees to joint Tigray probe

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Падзеі 31 снежня
Катэгорыя·Тыграйскі канфлікт
Катэгорыя·Снежань 2020 года
Катэгорыя·2020 год у Эфіопіі