Абрахам Антоні Гену — італьянскі архітэктар XVIII стагоддзя[1][2]. Інспектар па будаўніцтву ў князёў Агінскіх[2].
Быў запрошаны з Вільні[3] Тадэвушам Агінскім для будаўніцтва палаца ў былой вёсцы Ганута Смаргонскага раёна[4] (1760-70-я г.). Аўтарам праекта з’яўляецца архітэктар, вядомы астраном, прафесар Віленскага ўніверсітэта Тамаш Жаброўскі. Палац не захаваўся, але вядома, што ён быў пабудаваны ў стылі барока з элементамі ракако. Некаторыя мастацтвазнаўцы лічаць яго шэдэўрам ракако[1]. Непадалёк ад уваходу А. Гену пабудаваў капліцу, якая захавалася дасюль[1].
Таксама стварыў Лявонпальскую сядзібу[2].