wd wp Пошук:

Тамаш Жаброўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жаброўскі. Тамаш Жаброўскі (25 лістапада 1714, Новагародскі павет — 18 сакавіка 1758, Вільня) — рымска-каталіцкі дзеяч, матэматык, архітэктар. Магістр філасофіі і вольных навук. Прадстаўнік мастацтва ракако[1].

Біяграфія

З шляхецкай сям’і. 6 жніўня 1734 г. уступіў у Вільні ў Таварыства Ісуса. Навучаўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме[2], а потым на філасофскім (17351738)[1] і тэалагічным (17401744) факультэтах Віленскай акадэміі[2]. Выкладаў паэтыку і рыторыку ў Ілуксцінскім езуіцкім калегіуме (1745—1746), быў прэфектам будаўніцтва ў рэзідэнцыі езуітаў у Бабруйску (1746). Прафесар філасофіі і прэфект бурсы ў Крожскім езуіцкім калегіуме (1746—1748), міністр (намеснік рэктара па адміністрацыйна гаспадарчых пытаннях) і прэфект будаўніцтва ў віленскім навіцыяце (1748—1750). У 1750—1752 гг. вывучаў матэматыку, фізіку, астраномію і архітэктуру ў Вене і Празе[1][3].

Пасля вяртання на Радзіму працаваў у Віленскай езуіцкай акадэміі (1752—1758), дзе нанова арганізваў выкладанне матэматыкі, стварыў кабінет эксперыментальнай фізікі і астранамічную абсерваторыю, а таксама сам выкладаў матэматыку і дакладныя навукі. У 1752 г. атрымаў у Акадэміі ступень магістра філасофіі і вольных навук[3]. Некаторы час выкладаў у Полацкім езуіцкім калегіуме[1]. Засталіся рукапісы лекцый Т. Жаброўскага па логіцы і матэматыцы[3].

Творчасць

Асноўныя архітэктурныя работы: заканчэнне езуіцкага касцёла ў Бабруйску (1745—1746); перабудова касцёла св. Ігнація (1748—1750), астранамічнай абсерваторыі Акадэміі (1752—1753), перабудова касцёла св. Яна (1756—58; усе ў Вільні), будаўніцтва касцёла ў Ілуксце[3], выкананне інтэр’еру кальвінскага збору ў Жодзішках Смаргонскага раёна (17571766), праект касцёла бенедыкцінак у Крожах (Літва). Кіраваў будаўніцтвам Полацкага езуіцкага калегіума, праектаваў (каля 1750 г.) палац Агінскага ў Гануце (цяпер в. Ручыца) Ашмянскага павета[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Жаброўскі Томаш // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. 1 2 Госцеў А. Жаброўскі Тамаш // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскi, І. Я. Скарынкін — Мн.: Універсітэцкае, 1997.
  3. 1 2 3 4 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі ў 1758 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1714 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Матэматыкі Літвы
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 18 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лістапада
Катэгорыя·Астраномы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новагародскім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Астраномы Літвы
Катэгорыя·Матэматыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары Літвы
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Архітэктары Вільнюса
Катэгорыя·Езуіты
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Навагрудскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай