wd wp Пошук:

Абдул Муслім Магаметавіч Магамаеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Магамаеў.

Абдул Муслім Магаметавіч Магамаеў (6 (18) верасня 1885, Грозны — 28 ліпеня 1937, Нальчык) — азербайджанскі кампазітар і дырыжор, Заслужаны дзеяч мастацтваў Азербайджанскай ССР (1935), адзін з заснавальнікаў азербайджанскай класічнай музыкі, яго імем названа Азербайджанская дзяржаўная філармонія. Дзед спевака Мусліма Магамаева.

З дзяцінства захапляўся музыкай, удзельнічаў у школьнай музычнай самадзейнасці, граў у аркестры Закаўказскай настаўніцкай семінарыі, там пазнаёміўся з Узеірам Гаджыбекавым, блізкае сяброўства з якім падтрымліваў ўсё жыццё. Пасля заканчэння семінарыі працаваў настаўнікам спачатку на Паўночным Каўказе, а пасля ў Азербайджане, дзе пасля здачы экстэрнам экзаменаў у Тыфліскім настаўніцкім інстытуце жыў у Баку. Там ён увайшоў у склад мясцовай опернай трупы пад кіраўніцтвам Гаджыбекава спачатку ў якасці музыканта, пазней — дырыжора і кіраўніка тэатра. У далейшым займаў адказныя пасады ў Наркамаце асветы Азербайджанскай ССР.

Напісаў дзве оперы — «Шах Ісмаіл» і «Наргіз». У творчасці Магамаева прасочваецца ўплыў нацыянальнага мастацтва Азербайджана, якім ён цікавіўся з ранніх гадоў. Таксама ён з’яўляецца аўтарам каля трохсот сімфанічных апрацовак народных азербайджанскіх танцаў, песень і іншых мелодый.

Памёр 28 ліпеня 1937 года ў Нальчыку ад сухотаў.

Зноскі

  1. Muslim Magomayev I // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Muslim Magomayev // Musicalics

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грозным
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Азербайджанскай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 28 ліпеня
Катэгорыя·Пахаваныя на Алеі ганаровага пахавання ў Баку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных