wd wp Пошук:

Абай Цэхае

Абай Цэхае (тыгрынья: አባይ ፀሓዬ; 29 красавіка 195313 студзеня 2021) — тыграйска-эфіопскі палітык. Адзін з заснавальнікаў НФВТ.

Біяграфія

Абай нарадзіўся 29 красавіка 1953 года ў Аксуме, Тыграй. Вучыўся ў сярэдняй школе ў Мэкэле. Затым атрымаў вышэйшую адукацыю ў Адыс-Абебскім універсітэце (тады ён называўся ўніверсітэтам Хайле Селасіе I). Тут Абай стаў актывўстам Асацыяцыі студэнтаў Тыграйскага ўніверсітэта, выступаючы супраць сістэмных несправядлівасцяў у дачыненні да тыграйцаў[1][2].

У 1990 годзе ён разам з 12 іншымі студэнтамі стаў адным з заснавальнікаў НФВТ[3]. Ён быў членам Цэнтральнага Камітэта гэтай партыі на працягу доўгага часу сваёй палітычнай кар’еры

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны ў Эфіопіі Абай у 2001 годзе стаў міністрам федэральных спраў[4].

У 2020 годзе ў Тыграі ўспыхнуў узброены канфлікт паміж НФВТ і федэральнымі ўладамі. 13 студзеня 2021 года ён быў забіты падчас спецаперацыі ўрадавых сіл. Разам з ім былі забіты яшчэ два прадстаўнікі Народнага фронту. Яшчэ пяць чыноўнікаў былі захопленыя ў палон[5].

Зноскі

  1. Aregawi Berhe, A Political history of the Tigray People’s Liberation Front (1975-1991) (Los Angeles: Tsehai, 2009), p. 340
  2. Aregawi Berhe, “The origins of the Tigray People’s Liberation Front”, African Affairs 103 (2004), p. 577
  3. Aregawi, Political History, p. 40
  4. “List of Central Committee members of the Tigray Peoples Liberation Front (TPLF)” Архівавана 8 красавіка 2009 года., Ethiopian People’s Revolutionary Democratic Front website (accessed 29 May 2009)
  5. Ethiopia says ex-foreign minister killed by military after refusing to surrender (англ.) , Reuters (14 студзеня 2021).
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра палітыкаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Члены Народнага фронту вызвалення Тыграя
Катэгорыя·Памерлі 13 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тыграі
Катэгорыя·Палітыкі Эфіопіі
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта