wd wp Пошук:

Ūkio bankas

Будынак банка ў Каўнасе

Ūkio Bankas (бел.: У́кё ба́нкас) — былы літоўскі камерцыйны банк са штаб-кватэрай у Каўнасе. Першы прыватны банк Літвы. Заснавальнік і асноўны акцыянер — літоўскі прадпрымальнік Уладзімір Раманаў (больш за 50%).

Гісторыя

У 2008 годзе Ūkio Bankas, як і іншыя банкі, панёс вялікія страты праз абмежаванне крэдыту(англ.) бел., пасля чаго рэйтынгавае агенцтва «Standard & Poor» знізіла яго статус са стабільнага да адмоўнага[1].

У лютым 2013 банк паведаміў пра нізкую якасць актываў, слабое кіраванне рызыкамі і недахоп патрэбнай аперацыйнай інфармацыі. Праверка таксама паказала, што банк праігнараваў рэкамендацыі цэнтральнага банка па змяншэнні аперацыйных рызык. 12 лютага Банк Літвы абвясціў часовую частковую забарону дзейнасці (мараторый) для «AB Ūkio bankas»[2].

Дзейнасць

Банк спансаваў літоўскі футбольны клуб Каўнас і шатландскі Хартс, уласнікам якіх з’яўляецца Уладзімір Раманаў.

Зноскі

  1. Mike Collier. S&P downgrades Ukio(англ.) . Baltic Times (27 жніўня 2008).
  2. NOTICE Regarding Activities of the AB Ūkio bankas from 12 February 2013(англ.) . Ūkio Bankas (12 лютага 2013).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1989 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Банкі Літвы
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Каўнас
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, скасаваныя ў 2013 годзе