wd wp Пошук:

Я не вярнуся

«Я не вярнуся» (руск.: Я не вернусь) — драма, знятая ў 2014 годзе кінастудыяй «Беларусьфільм», кінакампаніяй «СТБ» (Расія), «Хельсінкі-фільмі» (Фінляндыя), «Амрыён» (Эстонія).

Аўтар сцэнарыя — Яраслава Пуліновіч пры ўдзеле Алега Газэ. Рэжысёр-пастаноўшчык — Ільмар Рааг. Аператар-пастаноўшчык — Туома Хутры Мастак-пастаноўшчык — Анастасія Карымуліна, Павел Шапо. Кампазітар — Пану Аалці. У ролях — Паліна Пушкарук, Віка Лабачова, Андрэй Астраханцаў.

Сюжэт

Маладая выкладчыца ўніверсітэта Ганна знаходзіцца на парозе сваёй прафесійнай кар’еры, супраць яе высунута фальшывае абвінавачванне ў захоўванні наркотыкаў. Усе яе ранейшыя прыхільнасці не вытрымліваюць гэтай праверкі на трываласць — сябры адварочваюцца ад яе, і ўсе планы на заваяванне свету раптоўна разбураюцца. Карыстаючыся сваёй дзіцячай знешнасцю, Ганна шукае прытулку ў дзіцячым прыёмніку-размеркавальніку. Там яна сустракае Крысціну, замкнёную 13-гадовую дзяўчынку, якая марыць збегчы да сваёй бабулі ў Казахстан. Ганна прымае рашэнне збегчы з размеркавальніка разам з Крысцінай.

Узнагароды

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/title/tt2637844/ Праверана 8 красавіка 2016.
  2. 1 2 3 4 5 ČSFD — 2001.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Фільмы 2014 года
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы студыі «Беларусьфільм»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных