wd wp Пошук:

Яўхім Майсеевіч Фамін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фамін. Яўхім Майсеевіч Фамін (15 студзеня 1909, Калышкі, Лёзненскі раён — 26 чэрвеня 1941, Брэст) — савецкі афіцэр, палкавы камісар, намеснік камандзіра 84-га стралковага палка 6-й Арлоўскай Чырванасцяжнай дывізіі. Адзін з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў беднай яўрэйскай сям’і (бацька — каваль, маці — швачка). Пасля смерці бацькоў выхоўваўся цёткай, потым дзядзькам. У 1921 годзе быў вучнем цырульніка, затым шаўца ў Віцебску. У 1922 годзе прыняты выхаванцам у Віцебскі дзіцячы дом. У 1924 годзе прыняты ў камсамол. У 1927—1929 гг. — Пскоўская акруговая камуністычная партыйна-савецкая школа II ступені. У 1929 г. — Каломенская савецкая партыйная школа. Па заканчэнні працаваў інструктарам Каломенскага райкама партыі. У 1930 годзе ўступіў у шэрагі УКП(б). У 1932 годзе па партыйнай мабілізацыі накіраваны на партыйна-палітычную працу ў РСЧА. Сакратар камсамольскай арганізацыі зенітнага палка, палітрук роты, інструктар палітаддзела стралковай дывізіі, ваенны камісар стралковага палка.

Літаратура

  1. Yefim Moiseevich Fomin // TracesOfWar
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў Брэсце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Брэсцкая крэпасць
Катэгорыя·Памерлі 26 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі польскага паходу РСЧА
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных