Яўхім Львовіч Бельман (1906, в. Астрагляды, Рэчыцкі павет, Мінская губерня — 1994) — урач-неўрапатолаг. Доктар медыцынскіх навук (1952), прафесар (1965). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў Днепрапятроўскі медыцынскі інстытут (1931), Другі Ленінградскі медыцынскі інстытут (аспірантура, 1938).
Працаваў у 1-ым Ленінградскім медыцынскім інстытуце (1932—1935, урач-экстэрн клінікі нервовых хвароб); Ленінградскай урачэбна-працоўнай экспертызе (1939—1941, эксперт-неўрапатолаг); Эвакагоспітале (1941—1945, начальнік неўралагічнага аддзялення); Ленінградскім псіханеўралагічным інстытуце імя У. М. Бехцерава (1946—1964, навуковы супрацоўнік); Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1965—1977, загадчык кафедры нервовых хвароб).
Навуковыя інтарэсы: даследаванні ў галіне сасудзістай паталогіі нервовай сістэмы, эпілепсіі, вегетатыўнай дысфункцыі і неўрозах.