wd wp Пошук:

Яўхім Бельскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бельскі. Яўхім Бельскі (польск.: Joachim Bielski) — польскі гісторык.

Аўтар «Хронікі польскай» (1597) — «першай шляхецкай гісторыі»[1].

Сын Марціна Бельскага. Быў, як і бацька, пратэстантам, з-за чаго, відаць, цярпеў дыскрымінацыю і таму перайшоў у каталіцтва (1595).

Хроніка польская

Праца падзяляецца на дзве няроўныя часткі, ад старажытнасці да 1553, і ад 1553 да 1586. Першая частка носіць кампіляцыйны характар — у яе аснове перапісаная «Хроніка» М. Бельскага, дапоўненая звесткамі Длугаша, Стрыйкоўскага, Кромера і інш. Найбольш важная — другая частка. Толькі чацвёртая частка мае самастойны характар, і ўтрымлівае занатоўкі з уласнага досведу Я. Бельскага ці архіўныя дакументы. Асноўнай тэмай працы была гісторыя паходжання шляхецкіх і магнацкіх фаміліяў (сем’яў).

ВКЛ у працы разглядаецца як правінцыя Рэчы Паспалітай, якая «добраахвотна ўцеленая была ў Карону за Ягайлы і вечнай уніяй за Жыгімонта Аўгуста была звязаная, захаваўшы свае правы і юрысдыкцыю цалкам».

Усе сучасныя беларускія землі Я. Бельскі (як і бацька) называе «літоўскімі». З іншага боку, «рускімі» тут называюцца ваяводствы Рускае (землі Львоўская, Галіцкая, Холмская, Перамышльская), Белзскае, Падольскае, Брацлаўскае. Т.ч., Русь, як і ў пазнейшай польскай гістарыяграфіі атаяснялася з сучаснай Украінай (былой Галіцка-Валынскай зямлёй).

Зноскі

  1. Паводле: Фінкель, як працыт. у Белазаровіч, С.39.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лодзьскім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1540 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1599 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Памерлі 8 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула