wd wp Пошук:

Яўген Яўгенавіч Казлоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Казлоў і Яўген Казлоў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яўген Казлоў (нар. 4 лютага 1995, Сергіеў Пасад) — расійскі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Кызыл-Жар» з Петрапаўлаўска.

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮСШ Сергіева Пасада, дарослую кар’еру пачаў у 2012 годзе ў падольскім «Віцязі» ў ПФЛ (трэці расійскі дывізіён). У другой палове 2013 года выступаў у арэндзе за моладзевую каманду казанскага «Рубіна». У 2014 годзе перайшоў у ніжагародскую «Волгу», у складзе якой 15 мая 2014 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы апошняга тура супраць «Урала» (1:2), адгуляўшы другі тайм.

У верасні 2014 года перайшоў у санкт-пецярбургскі «Зеніт», гуляў за моладзевую каманду і фарм-клуб «Зеніт-2». У ліпені 2015 года на правах арэнды далучыўся да санкт-пецярбургскага «Дынама».

У пачатку 2016 года гуляў за фінскі «Лахты» ў неафіцыйным Кубке лігі Фінляндыі, а пазней перайшоў у латвійскі «Спартак» з Юрмалы, з якім двойчы стаў чэмпіёнам краіны. У сезоне 2017 стаў таксама адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Латвіі, быў прызнаны найлепшым паўабаронцам і найлепшым іграком першынства.

У студзені 2018 года далучыўся да беларускага клуба «Шахцёр» з Салігорска і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе каманды, прыцягваўся да матчаў дубля. З мая па жнівень 2018 года амаль не гуляў з-за траўмы, пасля вяртання стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У сезоне 2019 гуляў толькі за дубль салігорцаў. У жніўні 2019 года разарваў кантракт з «Шахцёрам»[3].

У пачатку 2020 года далучыўся да латвійскага «Вэнтспілса», а ў сакавіку 2021 года перайшоў у казахстанскі «Акжайык». У студзені 2022 года стаў іграком «Кызыл-Жара».

Міжнародная кар’ера

У 2015 годзе выступаў за моладзевую зборную Расіі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Evgeni Kozlov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Лучший игрок чемпионата Латвии Евгений Козлов подписал двухлетний контракт с “Шахтером”
  3. “Шахтер” расстался с Татарковым и Козловым
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Рубін Казань
Катэгорыя·Ігракі ФК Кызыл-Жар
Катэгорыя·Ігракі ФК Вэнтспілс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Ігракі ФК Зеніт-2 Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Юрмала
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцязь Падольск
Катэгорыя·Ігракі ФК Акжайык Уральск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сергіевым Пасадзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Волга Ніжні Ноўгарад
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта