wd wp Пошук:

Яўген Яўгенавіч Анегін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анегін. Яўген Яўгенавіч Анегін (нар. 17 ліпеня 1932, Кастрама, Расія — 22 лістапада 2002) — вучоны ў галіне электроннага машынабудавання. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар тэхнічных навук (1982), прафесар (1989)[1].

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1955). З 1956 года вядучы канструктар Мінскага завода аўтаматычных ліній. З 1963 года вядучы канструктар, начальнік аддзела, галоўны інжынер, намеснік начальніка канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудавання (КБТЭМ) Міністэрства электроннай прамысловасці СССР (Мінск). З 1971 года намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце навукова-вытворчага аб’яднання «Планар», галоўны інжынер КБТЭМ, з 1974 года генеральны дырэктар НВА «Планар», начальнік КБТЭМ.

Навуковая дзейнасць

Даследаванні ў галіне тэорыі праектавання прэцызійнага тэхналагічнага абсталявання для вытворчасці вялікіх і звышвялікіх інтэгральных схем, прынцыпаў яго пабудовы і тэхналогіі вырабу. Распрацаваў новыя фізічныя і тэхналагічныя прынцыпы пабудовы оптыка-механічнага і зборачнага абсталявання ў вытворчасці вырабаў мікраэлектронікі і сродкі для іх рэалізацыі.

Аўтар каля 100 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 46 вынаходак.

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія СССР 1973 года за распрацоўку і ўкараненне ў масавую вытворчасць высокачастотных транзістараў серыі КТ-315.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1981), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1986), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), медалём[2].

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Нацыянальная бібліятэка Беларусі/ ЛІПЕНЬ Архівавана 22 ліпеня 2020.
  2. Яўген Яўгенавіч Анегін

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кастраме
Катэгорыя·Машынабудаўнікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Памерлі 22 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Машынабудаўнікі Беларусі