wd wp Пошук:

Яўген Уладзіміравіч Мядзько

Яўген Уладзіміравіч Мядзько (30 красавіка 1950, Мінск1 снежня 2021) — беларускі архітэктар, мастак-аматар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. З 1972 года — аспірант, асістэнт, старшы выкладчык кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Жыў у Мінску[1]. Памёр 1 снежня 2021 года праз наступствы хваробы на COVID-19.[2]

Творчасць

Асноўныя працы: сельскія дамы (1986—1988), інтэр’еры Дома культуры ў Беразіно (1989)[1], помнікі Францішку Багушэвічу ў Смаргоні (2009, скульптары Леў і Сяргей Гумілеўскія), М. Багдановічу у парку Жылібера ў Гродне (скульптары Леў і Сяргей Гумілеўскія; не рэалізаваны)[3], помнік Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу і Станіславу Манюшку (2016, скульптары Леў і Сяргей Гумілеўскія)[4]. Аўтар артыкулаў па пытаннях аўтаматызацыі праектавання. Аўтар карцін у жанры рамантычнага сюррэалізму і гарадскога пейзажу[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Медзько Евгений Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. https://www.facebook.com/107932770574570/posts/671245010910007/
  3. Багдановіч у парку Жылібера № 11 (1034) 17.03.2012
  4. У Мінск вярнуліся скульптурнай кампазіцыяй кампазітар Станіслаў Манюшка і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Памерлі 1 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Беразіна
Катэгорыя·Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў