wd wp Пошук:

Яўген Аляксандравіч Фёдараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фёдараў. Яўген Аляксандравіч Фёдараў (нар. 15 студзеня 1897, Відзы, Ковенская губерня2 сакавіка 1961, Ленінград) — пісьменнік.

Біяграфія

Дзяцінства прайшло па-за межамі Беларусі — на Паўднёвым Урале, што абумовіла тэмы яго творчасці. Атрымаў пачатковую адукацыю ў школе і ў ваенна-тапаграфічным вучылішчы, якое скончыў у 1918 годзе.

Удзельнік Грамадзянскай вайны, ваяваў на Заходніх і Усходніх франтах. У 1922—1932 гадах займаў значныя пасады ў народнай гаспадарцы — кіраваў землеўпарадкаваннем у Сталінградзе, Віцебску, быў дырэктарам зямельных трэстаў у Горкім, Растове-на-Доне, Ленінградзе. Адначасова займаўся літаратурнай працай, у розныя гады супрацоўнічаў з газетамі «Деревенская коммуна» (Ленінград), «Витебские известия», друкаваўся ў розных выданнях з 1916 года.

У 1931 годзе скончыў экстэрнам Маскоўскі інстытут землеўпарадкавання. У даваенны перыяд некалькі гадоў працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам АН СССР, стаў прафесійным пісьменнікам, увайшоў у Саюз сялянскіх пісьменнікаў, з 1937 года ўвайшоў у Саюз савецкіх пісьменнікаў.

3 самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт. Ваяваў на паўночна-заходнім кірунку, быў у партызанскіх злучэннях, удзельнічаў у прарыве блакады Ленінграда.

Творчасць

Асноўныя тэмы твораў — гісторыя Урала і Сібіры, Грамадзянская вайна — трылогія «Каменный пояс», «Ермак» і інш.

Узнагароды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 2 сакавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі-сацрэалісты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Відзах
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1961 годзе
Катэгорыя·Памерлі 2 красавіка
Катэгорыя·Аўтары гістарычных раманаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
Катэгорыя·Выпускнікі Дзяржаўнага ўніверсітэта па землеўпарадкаванні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Пахаваныя на Багаслоўскіх могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 250-годдзя Ленінграда»