Яфім Гілевіч Гімпельсон (24 жніўня 1921, в. Слаўнае, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 2005) — савецкі вучоны. Доктар гістарычных навук (1966), прафесар (1989).
Больш за 45 гадоў працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук СССР (зараз — Інстытут расійскай гісторыі РАН).
З’яўляецца аўтарам 17 манаграфій. Сярод прац: «Арганізацыя савецкай дзяржаўнай улады» (1962), «Ваенны камунізм: палітыка, практыка, ідэалогія» (1973), «Скрозь буры грамадзянскай вайны — на шляху да сацыялізму» (1988), «Станаўленне і эвалюцыя савецкага дзяржаўнага апарата кіравання, 1917—1930» (2003), «Расія на пераломе эпох. Асэнсаванне расійскай гісторыі XX стагоддзя» (2006), незакончаны рукапіс «Успаміны пра жыццё і навуковую дзейнасць…».
Удзельнічаў у падрыхтоўцы 3-га выдання «Вялікай савецкай энцыклапедыі», энцыклапедыі «Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя» (1977; 2-е выд. — 1987)[1].