У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Квапіл.
Я́раслаў Ква́піл (чэшск.: Jaroslav Kvapil; 25 верасня 1868, Худзеніцы каля г. Клатаві, Чэхія — 10 студзеня 1950, Прага, Чэхія) — чэшскі пісьменнік і рэжысёр. Народны артыст Чэхіі (1940).
Скончыў Карлаў універсітэт у Празе. У 1900—1921 і з 1929 рэжысёр і кіраўнік драматычнай трупы Нацыянальнага тэатра ў Празе, у 1921—1928 мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага тэатра на Вінаградах(чэшск.) бел..
Аўтар п’ес: «Змрок» (1895), «Вандроўны агеньчык» (1896), «Казка пра прынцэсу Дзьмухавец» (1899), «Аблокі» (1903), «Сірата» (1906), «Андэрсен» (1914) і інш. Сярод пастановак: «Фаўст» І. В. Гётэ, «Валенштэйн(руск.) бел.» Ф. Шылера, «Атэла», «Сон у летнюю ноч», «Макбет», «Гамлет», «Юлій Цэзар(руск.) бел.» і інш. У. Шэкспіра, «Вайнарка», «Бацька», «Ліхтар», «Ян Гус» А. Ірасека і інш. Аўтар лібрэта да опер А. Дворжака і інш. Перакладаў асобныя п’есы Г. Ібсена.