У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фогель.
Ян Янавіч Фогель (24 снежня 1898, п. Дурэ, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя (зараз Латвія) — 9 ліпеня 1944, Навагрудскі раён, БССР) — удзельнік вызвалення Беларусі, генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза (1945).
У Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. Скончыў Ваенную акадэмію імя М. Фрунзэ (1933). У Вялікую Айчынную вайну з 1943 года на Бранскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м Беларускім франтах.
Стралковая дывізія на чале з генерал-маёрам Янам Фогелем вызначылася ў Беларускай аперацыі 1944 года. З 24 чэрвеня да 8 ліпеня 1944 года дывізія пад яго камандаваннем прайшла з баямі ад ракі Друць да Навагрудка, вызваліла 250 населеных пунктаў, захапіла шмат варожай тэхнікі і зброі, узяла ў палон больш за 2800 нямецкіх салдат і афіцэраў, замкнула аблогу групоўкі праціўніка ў бабруйскі «кацёл». Смяротна паранены ў баі, памёр 14 ліпеня 1944 года ад ранення.
З 1966 года вуліца Першамайскага раёна Мінска носіць яго імя.