wd wp Пошук:

Ян Твардоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Твардоўскі. Ян Яку́б Твардо́ўскі (польск.: Jan Twardowski; 1 чэрвеня 191518 студзеня 2006) — знакаміты польскі паэт, вядучы прадстаўнік сучаснай рэлігійнай лірыкі але, як ён сам казаў пра сябе, быў найперш святаром каталіцкай царквы.

Біяграфія

Ян Якуб Твардоўскі нарадзіўся 1 чэрвеня 1915 года ў Варшаве ў сям’і Яна Твардоўскага і Анелы Марыі Кандэрскай. Некалькімі тыднямі пазней сям’я вымушана была перабрацца ў Расію (ішла Першая сусветная вайна). Праз 3 гады яны вярнуліся назад у Варшаву. У 1927 годзе, па заканчэнні пачатковай школы, Ян стаў вывучаць матэматыку і прыродныя навукі ў гімназіі, якую скончыў у 1935 годзе.

У 1932 годзе Твардоўскі пачаў супрацу з гімназічнай маладзёжнай газетай Kuźnia Młodych. У ёй ён займеў уласную калонку, дзе пісаў вершы, апавяданні, інтэрв’ю з пісьменнікамі, і г. д.

Пасля гімназіі Ян Твардоўскі здаў экзамены ў Варшаўскі ўніверсітэт на літаратуразнаўчае аддзяленне. У 1937 годзе ён выдаў сваю першую кнігу вершаў.

Падчас Другой сусветнай вайны прымаў удзел у падпольным руху Арміі Краёвай і змагаўся ў Варшаўскім паўстанні.

Пасля вайны ён паступіў у семінарыю і пачаў вывучаць тэалогію ў тым жа Варшаўскім універсітэце. Стаў святаром у 1948 годзе. У 1959 атрымаў пасаду рэктара ў адным з варшаўскіх касцёлаў. Друкаваўся ў папулярным польскім часопісе Tygodnik Powszechny. Атрымаў вядомасць у 1960 годзе пасля выдання першага зборніка паэзіі Znak ufności. У 1980 годзе атрымаў узнагароду імя Роберта Грэйвза ад ПЭН-клуба, у 1996 — Ордэн Усмешкі, у 2000 — прэмію IKAR, а ў 2001 — прэмію TOTUS, вядомую як ‘каталіцкі Нобель’.

Ян Твардоўскі памёр 18 студзеня 2006 года ў Варшаве.

Творчасць

Твардоўскі пісаў кароткія, простыя вершы, гумарыстычныя, часам з прастамоўнымі словамі і выразамі. Яго творчасць аб’ядноўвае тонкія назіранні за наваколлем і філасофскія рэфлексіі.

За сваю дзейнасць Твардоўскі атрымаў вялікую колькасць узнагарод.

Асобныя вершы на беларускую мову пераклала Хрысціна Лялько[6].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119156830 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Jan Jakub Twardowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119156830 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. https://web.archive.org/web/20070929102829/http://www.warsawvoice.pl/view/10542/
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119156830 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Польшчы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Памерлі 18 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Усмешкі
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Варшаўскага паўстання