wd wp Пошук:

Мікалай Тадэвуш Лапацінскі

Мікалай Тадэвуш Лапацінскі (20 мая 1715 Лапаціна — 4 студзеня 1778 Ляво́нпаль) — ваявода берасцейскі з 1777, вялікі пісар літоўскі 17641777, староста мсціслаўскі.

Біяграфія

М. Лапацінскі, XVIII ст.

З шляхецкага роду Лапацінскіх герба «Любіч». Сын мсціслаўскага мастаўнічага Лявона Лапацінскага і Рэгіны Свянціцкай. Меў братоў Яна Дамініка і Ігнацыя. Ажаніўся з Барбарай Копаць.

З 1733 г. прыбываў у акружэнні вялікага маршалка літоўскага князя Аляксандра Сапегі, пазней у яго сына князя Юзафа Сапегі. Падчас вайны за польскую спадчыну падтрымаў Станіслава Ляшчынскага, пасля паражэння апошняга выдаўся з ім у выгнанне. У 1736 г. прысягнуў Аўгусту III.

У 1739 г. атрымаў пасаду крайчага мсціслаўскага, у 1742 г. падчашага, а ў 1744 г. войскага ваяводства мсціслаўскага. Дэпутат Літоўскага Трыбунала.

Быў паслом на 15 соймаў, у гадах: 1744, 1748, 1750, 1752, 1754, 1756, 1758, 1760, 1761, 1762, 1764, 1766, 1767. Падпісаў элекцыю Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1766 г. узнагароджаны Ордэнам Святога Станіслава, у 1777 г. Ордэнам Белага Арла. У 1776—1777 г. прызначаны на пасаду маршалка Трыбунала Літоўскага.

Зноскі

  1. 1 2 Mikołaj Tadeusz Łopaciński h. Lubicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. (unspecified title) Праверана 3 кастрычніка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў 1778 годзе
Катэгорыя·Старосты мсціслаўскія
Катэгорыя·Пісары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Інстыгатары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Войскія мсціслаўскія
Катэгорыя·Памерлі ў Мёрскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 4 студзеня
Катэгорыя·Ваяводы берасцейскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1715 годзе
Катэгорыя·Лапацінскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Крайчыя мсціслаўскія
Катэгорыя·Памерлі ў Полацкім ваяводстве
Катэгорыя·Падчашыі мсціслаўскія
Катэгорыя·Лапацінскія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных