Значнасць прадмета артыкула пастаўленая пад сумненне. Падрабязнасці могуць быць на старонцы размоў.
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзяконскі. Ян Валынец Дзяконскі — вялікалітоўскі шляхціч.
Паходзіў са шляхецкага роду Дзяконскіх герба «Кораб», меў прыдомак Валынец. Ян Валынец быў сынам вендэнскага стольніка Станіслава Дзяконскага і ўнукам каралеўскага канюшага Яна Дзяконскага. Атрымаў у спадчыну маёнткі Кватэры і Чапліцы.
Севярын Урускі сцвярджаў, што Ян быў бельскім чашнікам. Але, згодна з даследаваннямі сучасных польскіх вучоных, з XVII стагоддзя да 1790 года не згадваецца бельскі чашнік з прозвішчам Дзяконскі. Больш таго, на тэрыторыі Бельскага, Дарагічынскага, Бранскага, Мельніцкага паветаў Падляшша не было ніводнага ўрадніка з прозвішчам Дзяконскі.
Ад Яна пайшла асобная галіна роду. У яго было чатыры дачкі і тры сыны: Антоні, Юзаф і Ануфрый.
Дачка Яна Марыяна пайшла за замуж за ваўкавыскага чашніка Калантая, Яганна — за паручыка войск літоўскіх Булгака, Тэрэза стала жонкай бельскага мечніка Якуба Дрангоўскага, Францішка — пяцігорскага харунжага войск літоўскіх Адамовіча.