wd wp Пошук:

Ян Антоні Храпавіцкі

Ян Антоні Храпавіцкі (1 кастрычніка 1612, вёска Падбярэззе каля Віцебска — 3 лістапада 1685, Лукішкі пад Віцебскам) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, аўтар дзённіка. Харунжы1650) і падкаморы смаленскі1660), ваявода віцебскі1669). Трымаў Дарагабужскае, Азярыцкае і Маркаўскае староствы, адміністратар Магілёўскай эканоміі (1684).

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Храпавіцкіх герба «Газдава», сын Крыштафа і Алены з Войнаў-Ясянецкіх. Скончыў калегіум Навадворскага ў Кракаве, працягваў навучанне ў Лондане і Падуі. У 1637 годзе перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва, што дало яму магчымасць займацца грамадскай і палітычнай дзейнасцю і зрабіць кар’еру.

Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў. Быў сакратаром караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна Казіміра. Актыўны ўдзельнік палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай: браў удзел у працы 24 соймаў, маршалак соймаў 1665 і 1668 гадоў, уваходзіў у шматлікія соймавыя камісіі, а таксама ў Скарбовы Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага.

У сярэдзіне XVII ст. удзельнічаў у працы камісіі для размежавання Веліжскага і Усвяцкага старостваў з Невельскім. Браў удзел у перамовах з Маскоўскай дзяржавай, а таксама ў падпісанні Андросаўскага перамір’я (1667).

Дзённік

Пакінуў дзённік за 16581685 гады — каштоўную гістарычную крыніцу, дзе ёсць звесткі пра палітычнае жыццё Рэчы Паспалітай, соймы, штодзённае жыццё заможнай шляхты, звычаі і норавы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Харунжыя смаленскія
Катэгорыя·Ваяводы віцебскія
Катэгорыя·Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старосты дарагабужскія
Катэгорыя·Памерлі 3 лістапада
Катэгорыя·Адміністратары Магілёўскай эканоміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім ваяводстве
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў 1685 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1612 годзе
Катэгорыя·Храпавіцкія
Катэгорыя·Старосты маркаўскія
Катэгорыя·Старосты азярыцкія
Катэгорыя·Аўтары знакамітых дзённікаў
Катэгорыя·Мемуарысты Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Падкаморыя смаленскія
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Род Храпавіцкіх