wd wp Пошук:

Ян Інгенхауз

Ёха́нэс (Ян) Інгенха́уз (Інгенго́ус) (нідэрл.: Johannes (Jan) Ingenhousz ці нідэрл.: Ingen-Housz, 8 снежня 1730, Брэда, Нідэрланды, — 7 верасня 1799, Боувуд, Уілтшыр, Англія) — галандскі і англійскі фізіёлаг, біёлаг і хімік.

Найбольш вядомы як адзін з першаадкрывальнікаў фотасінтэзу, бо даказаў, што святло з’яўляецца неабходнай часткай працэсу пераўтварэння зялёнымі раслінамі вуглякіслага газу ў кісларод. Гэтак ж адкрыў прысутнасць працэсаў клетачнага дыхання не толькі ля жывёл, але і для раслін. Праводзіў эксперыменты з электрычнасцю, вывучаў цеплаправоднасць і хімію. У 1785 году апісаў хаатычны рух часцінак вугальнага пылу над парамі этанола, што дазваляе лічыць Яна Інгенхауза першаадкрывальнікам Броўнаўскага руху.

Сумесна з Джозефам Прыстлі паказаў, што выдыханы жывёламі вуглякіслы газ паглынаецца раслінамі з вылучэннем кіслароду пры ўдзеле сонечнага святла ў працэсе фотасінтэзу; таксама выявіў, што існуе і супрацьлеглы, аналагічны дыханню жывёл працэс фотадыхання, гэта значыць паглынанне раслінамі кіслароду і вылучэння вуглякіслага газу, прычым дыханне ў зялёнай часткі расліны (якая змяшчае хларафіл) ажыццяўляецца ў цемры, а ў частак расліны, якія не маюць хларафіл як у цемры, так і на святле.

Узнагароды

Друкарскія працы

Зноскі

  1. 1 2 Jan Ingenhousz // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Johannes Ingenhousz // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jan Ingenhousz // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1730 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нідэрландах
Катэгорыя·Памерлі ва Уілтшыры
Катэгорыя·Хімікі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Хімікі Нідэрландаў
Катэгорыя·Фізікі Нідэрландаў
Катэгорыя·Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 7 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1799 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 снежня
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных