wd wp Пошук:

Януар Іванавіч Сухадольскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сухадольскі.

Януар (Ян) Іванавіч Сухадольскі (польск.: January Suchodolski; 19 верасня 1797, Гродна20 сакавіка 1875) — беларускі жывапісец-баталіст.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Сухадольскіх герба «Слепаўрон». Сын Яна Сухадольскага і Тэклі з Даўнаровічаў. Брат паэта Райнольда Сухадольскага.

Першыя ўрокі жывапісу браў у польскага мастака А. Брадоўскага. Скончыў Свіслацкую гімназію, Школу ваенных інжынераў у Варшаве, служыў у войску Царства Польскага. Удзельнічаў у руска-іранскай вайне (1826—1828), знаходзіўся пры штабе фельдмаршала І. Паскевіча, на заказ якога стварыў цыкл карцін прысвечаны кампаніі. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, эмігрыраваў, жыў у Рыме. Пасля амністыі вярнуўся на радзіму, дзе жыла сям’я. Па запрашэнні імператара Мікалая I паехаў у Пецярбург, дзе атрымаў заказ на цыкл карцін пра батальныя сцэны руска-французскай вайны 1812 года. Цяпер частка карцін захоўваецца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[2], ў Гомельскім краязнаўчым музеі (творы, зробленыя на заказ фельдмаршала І. Паскевіча).

«Бітва пад Самасьерай», 1860

Творы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1033380784 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
  2. Погорельцы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 верасня
Катэгорыя·Памерлі 20 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1797 годзе
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Сухадольскія герба «Слепаўрон»
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
Катэгорыя·Памерлі ў 1875 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Навучэнцы Свіслацкай гімназіі
Катэгорыя·Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Расіі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне