.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Янка Вылканаў (Валканаў) (балг.: Янко Вълканов; нар. 25 ліпеня 1982, Стара-Загора, Балгарыя) — балгарскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам жаночага клуба «Лакаматыў» са Старой-Загоры.
Гуляў за розныя балгарскія клубы, пакуль у 2006 годзе не трапіў у мінскі МТЗ-РІПА, дзе гуляў з перапынкам да 2008 года. У 2009 годзе разам з Вячаславам Глебам пераехаў у Кітай, але ў верасні 2010 года зноў апынуўся ў Беларусі, стаў гульцом мінскага «Дынама». У 2011—2012 гадах выступаў у Балгарыі і Казахстане.
У сакавіку 2013 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[3]. У ліпені 2013 года пакінуў бабруйскі клуб і ў хуткім часе далучыўся да балгарскага «Боцева», з якім гуляў у ніжэйшых дывізіёнах Балгарыі. У ліпені 2015 года зноў далучыўся да «Акжайыка», якому дапамог вярнуцца ў казахстанскую Прэм’ер-лігу. У 2016 годзе вярнуўся ў Балгарыю, выступаў за клубы ніжэйшых дывізіёнаў, таксама часам выконваў ролю трэнера. Завяршыў кар’еру ў 2020 годзе.
У 2005 годзе правёў два матчы за нацыянальную зборную Балгарыі.
У ліпені 2022 года ўзначаліў жаночы клуб «Лакаматыў» са Старой-Загоры.